Ніва № 19 (3391), 9 мая 2021 г.

Пры нямецкай акупацыі ў Орлі і наваколлі (ч.ІІІ)

Міхал МІНЦЭВІЧ

Здарылася ў Рудутах ў канцы 1943 і ў пачатку 1944 года З паказанняў сведак, жыхароў Рудутаў, дадзеных у Ваяводскім судзе ў Беластоку 5 і 6 снежня 1952 года. Аксеня Шэранос, 42 гады, дачка Васіля: — Абвінавачанага Юзафа ведаю. Людзі гаварылі, што быў ён шуцманам у пастарунку жандармерыі. Абвінавачанага Міхала не ведаю. Не помню, у якім годзе ў час акупацыі прыйшоў да нас солтыс нашай вёкі Рудуты Яфім з паперай у руцэ і сказаў нам ісці адрабляць шарварак. У міжчасе прыйшоў сусед Якуб Петрушкевіч, выклікаў солтыса ў сені і паведаміў, што ў яго два партызаны або бандыты. Солтыс вярнуўся з сяней у маё памяшканне і сказаў мужу пайсці ў Орлю і паведаміць пра гэта жандарам. Мой муж не хацеў ісці і сказаў, што не пойдзе. Тады солтыс сказаў Петрушкевічу, каб ён пайшоў далажыць. Петрушкевіч выйшаў з солтысам. Праз нейкі час солтыс вярнуўся ў маю кватэру і хадзіў па хаце, а таксама выходзіў на панадворак і там таксама хадзіў. Праз нейкі час прыехалі жандары і хацелі паліць збудаванні Петрушкевіча. Мой муж выйшаў прасіць солтыса, каб таго не рабілі, бо і нашы збудаванні маглі таксама згарэць, бо былі блізка. Солтыс Яфім сказаў абвінавачанаму Юзафу, каб той папрасіў немцаў не паліць збудаванняў. Немцы згадзіліся не паліць і пачалі страляць. Пазней чула ад солтыса, што яны, як выбеглі з памяшкання, то адстрэльваліся. Ведаю пра тое, што іх забілі. У час калі немцы стралялі, солтыса Яфіма не было ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF