Ніва № 19 (3391), 9 мая 2021 г.

З надзеяй на святло

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Хрыстос уваскрос! — Сапраўды ўваскрос! Нехта сказаў, што самае галоўнае ў свяце — гэта ўласна чаканне самога свята. У гэтым ні то жарце, ні то парадоксе, відаць па ўсім, ёсць нейкае рацыянальнае зерне. У калядны ці велікодны пост вернікі стараюцца асэнсаваць свае ўчынкі і паставы, засяродзіцца на галоўным, імкнуцца быць больш стрыманымі і абмяжоўваюць сябе як у эмацыйнасці, так і ў разнастайных задавальненнях. Абмяжоўваць сябе, устрымлівацца ад лішніх напояў і звыклага спажывання смачных прадуктаў, увогуле пасціць, людзям апошнія паўтара года хіба намнога цяжэй, чым раней. Звыклы лад і рытм жыцця амаль безнадзейна збітыя і разбураныя несканчонай эпідэміяй, невядомай папярэднія гады і дзесяцігоддзі. А новыя ўмовы існавання ў час лакдаўнаў і разнастайных забарон і абмежаванняў самі па сабе пазбаўляюць і вясёлых сяброўскіх кампаній-пасядзелак, і спатканняў з блізкімі і роднымі. Адной з небяспек сталі і сустрэчы ўнукаў з дзядулямі і бабулямі. Нават на Велікоднае свята ў сітуацыі пандэміі лепш ім не спатыкацца. Такое змушанае абмежаванне кантактаў безумоўна не ўмацоўвае сямейных хрысціянскіх традыцый. Іх і так зусім няшмат засталося ў Старым свеце, асабліва ў Заходняй Еўропе. На нашай сумежнай прасторы то гэтыя стасункі яшчэ жывуць, ёсць месца даўняму традыцыяналізму і векавым звычкам. Але як доўга яны пражывуць ва ўмовах імклівай глабалізацыі і разбурэння ранейшага светагляду, цяжка сказаць. З кожным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF