Ніва № 02 (3374), 10 студзеня 2021 г.

Ваенныя дні і трагедыі (ч. 24)

Мікалай ПАНФІЛЮК

А гэта ўжо і не так блізка ад вёскі, больш як паўкіламетра, але тады ніякіх перашкод не было і ўсюды было чыста і дрэвы на раслі над дарогай; гэта не сёння. Там і пахавалі гэтага няшчаснага разведчыка, які загінуў па-дурному, праз самагонку. І памятаю яшчэ як гэту магілу, а пасля цела байца, як і рэшты загінуўшых на нашых палях савецкіх салдат эксгумавалі і пахавалі ў брацкай магіле на могілках у Гайнаўцы, але гэта будзе пазней. Ну і ў канцы дачакаліся савецкіх салдат, якія напралом гналі немцаў на захад. Гэта было ў канцы ліпеня 1944 года (так я чуў ад людзей). І ішлі яны праз вёску, азіраючыся навокал. У нас вітаў іх асобы ваенны аркестр, наперад сюды высланы палітычным аддзелам. Чамусьці салдаты не вельмі цешыліся гэтым аркестрам, ведаючы, што яны ідуць на смерць і жыццё, а вы тут трубіце фальшывыя савецкія маршы. Яны ішлі і адпачывалі зараз за вёскай і гэта не адзін дзень, а мо некалькі тыдняў. Разам з войскам ехала савецкая магутная ваенная тэхніка — цяжкія танкі, арудзіі-гарматы і на грузавых аўтамабілях пад брызентам былі схаваны слаўныя кацюшы. Нашы людзі казалі, і то верна, што гэтыя грузавікі — амерыканскі падарунак саветам. Сёння ведаем, што амерыканцы іх не паскупілі, бо ажно 600 тысяч даставілі савецкай арміі. І многа іншай ваеннай тэхнікі саюзнікі — ЗША і Англія — падарылі саветам, хоць пра гэта савецкая прапаганда найменш, або мо і нічога не гаварыла. Да нашых людзей савецкія салдаты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF