Ніва № 51 (3371), 20 снежня 2020 г.

Святочна-нацыянальны падарунак

Яўген ВАПА

Па традыцыі снежаньска-студзеньскі перыяд у нашай прасторы асацыюецца са святамі Ражджаства Хрыстовага па юліянскім і грыгарыянскім календарах. Ну і да гэтага даходзіць два разы адсвяткаваны Новы год. Усе ўзгаданыя святы нясуць з сабою традыцыю абдорвання родных падарункамі, найчасцей у сямейным кругу. Але часта абдорваем блізкіх і ў шматлікіх харытатыўных акцыях дапамагаем невядомым людзям, якія проста патрабуюць крыху нашага сэрца і сродкаў у нялёгкім жыцці. Дзяліцца з бліжнімі тым, што маем, гэта вось тое сімвалічнае пустое крэсла і дадатковы посуд на калядным стале для неспадзяванага госця. Нягледзячы быццам на павышэнне ўзроўню жыцця людзей, адначасна ўзрастае колькасць індывідуальных і групавых чалавечых боляў, патрабуючых нашай дапамогі. Адны ў гэтым выпадку зыходзяць з хрысціянскіх поглядаў, другія — са сваіх грамадзянскіх пазіцый, трэція проста з чалавечага суперажывання болю з пакрыўджанымі. Самае важнае — заставацца людзьмі, якія адчуваюць сувязь з чалавечымі эмоцыямі і застаюцца салідарнымі з тымі, хто патрабуе не толькі маральнай падтрымкі. Гэты год для беларускага народа абсалютна выключны ў даказанні таго, што з’яўляецца не толькі палітычным суб’ектам на сваёй зямлі, але ў гісторыю запісаўся ўжо не толькі сваёй гасціннасцю, але і менавіта сілаю ўзаемадапамогі ў час нарастаючай жорсткасці дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Цягам усіх звыш дваццаці пяці гадоў яго ўлады мелі мы дачыненне да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF