Ніва № 50 (3370), 13 снежня 2020 г.

У жорнах гісторыі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Анатолем ВАПАМ, навуковым працаўніком Падляшскага музея, сябрам Беларускага гістарычнага таварыства.

— Цягам стагоддзяў цераз нашу тэрыторыю перакочваліся шматлікія войны. Якія з іх на працягу летапіснай гісторыі былі нашаму насельніцтву найбольш дакучлівыя?

— Наша зямля ў сярэднявеччы была пагранічнай паміж беларускімі, валынскімі, мазавецкімі, крыжацкімі княствамі. Крыніц пра гэта многа няма. Вядома, што былі вялікія знішчэнні ў сярэднявеччы, зямля амаль апустошала. Можна тут сказаць пра падзеі вялікай вайны з крыжакамі 1410 года, калі тут. на Падляшшы, на Беласточчыне праўдападобна ў ваколіцы Бельска-Падляшскага адбылася канцэнтрацыя армій Вялікага Княства Літоўскага. Пра гэта ў нас мала пішуць, а гэта важная падзея так для Польшчы, Вялікага Княства Літоўскага і ў прыватнасці — для Падляшша. Адсюль сканцэнтраваная армія Вялікага Княства, якая збіралася з поўначы ад Вільні, з усходу ад Смаленска, з поўдня з Украіны, пайшла на сустрэчу з кароннай арміяй каля Чэрвінска і адтуль пайшлі разам у Прусію біць крыжакоў.

Можна сказаць, што потым, 15-16 стагоддзі былі залатым перыядам для Падляшша, калі не было войнаў. І Падляшша, якое было ваяводствам ВКЛ, вельмі хутка развівалася — яно было цэнтрам гэтых дзвюх краін — Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага. Польскія каралі вельмі ахвотна сюды прыязджалі і адсюль кіравалі ўсёй дзяржавай, а нават войнамі, якія Вялікае Княства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF