Ніва № 50 (3370), 13 снежня 2020 г.

Знакі і прароцтвы пра Свабодную Беларусь

Ганна КАНДРАЦЮК

Беларусы, як мала хто ў свеце, вераць у нябесныя знакі і цуды, ведаюць як схіліць іх на свой бок і запрэгчы ў карысць сваёй справы. Як калекцыянерка народных павер’яў не маю перадышкі ў апошні час. Яны на вуснах сяброў і знаёмых, на экранах камунікатараў, у вулічных графіці і песнях.

Самы незвычайны ў містычным сэнсе дзень — 20 лістапада 2020 года, калі ў Мінску спраўлялі мярліны Рамана Бандарэнкі. У хвіліны, калі ў царкве адпявалі нявінную ахвяру рэжыму, на сонцы зрабіўся эфект гало, які ўразіў больш як усе слёзы і кранальныя словы.

Ды каб на гэтым усё скончылася!

Не, у гэты дзень цуд не сыходзіў з вачэй і вуснаў беларусаў. Адвячоркам на чыстым небе, быццам каментарый для гістарычнай падзеі, з’явілася крывавая паласа. Яе бачылі ў Полацку і ў Заслаўі ды ў іншых гарадах і вёсках Беларусі. З’ява на небе напамінала жывы сцяг незалежнай Беларусі.

Цуд прамовіў як бальзам на балячкі і набрынялыя раны.

* * *

Як не цікава, у гэты дзень шмат хто з інтэрнаўтаў нагадваў пра даты, звязаныя з Кастусём Каліноўскім. Сонечны эфект гало меў высветліцца якраз у дзень пакарання смерцю кіраўніка Вызвольнага паўстання — 22 сакавіка 1864 года. Адкуль такая пагаворка — ніхто не патлумачыў крыніц. Аднак, год таму, калі ў Вільні зладзілі перапахаванне Каліноўскага, многія відавочцы прыкмецілі знакі свабоды. Якраз перамянілася надвор’е і пайшоў лёгкі марозік. Нашы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF