Ніва № 50 (3370), 13 снежня 2020 г.

Надзея ў Бабігары

Міра ЛУКША

— А што ж за відовішча! — махае рукамі бабуля Надзя, смеючыся блакітнымі выпалавелымі стагадовымі вачыма. — Ну, людзі! Дажылася! А чаго ж такое старое і брыдкае здымаць? Маладых, гожых здымайце, а не старое страхоцце.

І ідзем у пакоік, на вялікую хату абстаўленую вазонамі, а пасля цэлая радзіна — унучка Івона, высокі да неба праўнук Крыстыян і праўнучка Юля, і апякунка ад гміны пані Фэля.

На шырокую вуліцу паміж дзвюма вёскамі Баб’я-Гара, пад горку, вылеглі амаль усе жыхары гэтай старадаўняй вёскі. Тут на палетках выкопваюцца старажытныя костачкі і каменныя тапаркі, шылы, грошыкі — відаць, надта старая яна, і легенды пра яе ходзяць.

— Я як помню бабцю Надзю, і трыццаць гадоў такая самая, — усміхаецца пані Аліна з гміны ў Нараўцы. — Такая самая, і ўвесь час з усмешкай, хоць нялёгка ў жыцці было. «Закансерваваная». Няхай ёй яшчэ многа гадоў у як найлепшым здароўі яе жыццё працягваецца, няхай яна тут сярод нас будзе.

— А то твару твайго не відаць, — узіраецца бабуля на мяне. — Але пазнаю, ты з Баравых Зініна. Зіна ў нас тут у Бабігарэ таргавала. Але цябе ледзь пазнаць, была як нітачка.

— Бо гэта, бабця, у масачцы я, таму ледзь пазнаць, — і смяемся разам.

— От, сяджу, і мала каго пазнаю. А гэта хто? Янак з Ляўкова? Марысін? А ў мяне двое дзяцей было, дачка і сын. А лет сваіх ужо і не палічу. Бо ўжо не хапае пальцаў і на руках, і нагах. Унукаў двое — Івона і Рахвал. У Івоны трое (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF