Ніва № 50 (3370), 13 снежня 2020 г.

У чаканні

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Нягледзячы, што амаль кожны дзень прыносіць пераважна сумныя навіны, жыццё ідзе сваёй непазбежнай хадой. І вось ужо зіма чарговы раз змяніла восень і адбылося гэта досыць выразна. Снег выпаў літаральна па календары і мароз таксама не замарудзіў, не спазніўся. У прыродзе сёлета якраз усё як належыць. У гісторыі ў прынцыпе таксама нічога незвычайнага. Чалавецтва на планеце ніколі не магло жыць без войнаў, а пандэміі і навалы розных хвароб перыядычна прыходзілі на зямлю і забіралі соткі тысяч, а то і мільёны ахвяр. Усё гэта ўжо было неаднаразова і заўсёды мінала.

Беларусы зараз у чаканні — Каляд і Новага года, а галоўнае — у чаканні змены грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. Гэтае чаканне доўжыцца са жніўня з вядомых бурлівых падзей у час так званых выбараў. За гэты час многія прыйшлі ў адчай і з’ехалі з краіны, многія натхніліся нязломнай духовай сілай беларускага народа і працягваюць выходзіць на акцыі мірнага пратэсту, а трэція перажываюць досыць супярэчлівыя пачуцці, якія чаргуюцца ў іхных душах. Гэтую палітру настрояў і гаму перажыванняў вельмі добра ілюструюць допісы людзей у сацыяльных сетках. І ўсё ж, нягледзячы на цяжкія страты і жорсткі пераслед ужо дзясяткаў тысяч грамадзян Беларусі, падаецца, што пераважаюць жыццесцвярджальныя паставы і вера ў лепшае.

Ва ўсёй гэтай сітуацыі сапраўды ёсць прынамсі некалькі з’яў, што дадаюць аптымізму і дазваляюць меркаваць так. Па-першае дрымотны стан нацыі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF