Ніва № 45 (3365), 8 лістапада 2020 г.

У восеньскім лесе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Восень з’яўляецца парою збору лясных дароў. Ну і выбраўся я ў лес за грыбамі, бо ж і сыравата было ў нас у апошні час, і цеплавата; акурат пад высып грыбоў. Падаўся я за Букштэль, злез з поезда на прыпынку Махнач і пашагаў у тамашні лес.

Пару гадоў таму бываў я там і не вяртаўся з пустымі рукамі. І цяпер падаўся ў тыя недалёкія ад чыгуначнага прыпынку месцы, дзе калісь знаходзіў грыбныя скарбы. Але сёлета там толькі зрудзелая трава пад хвойкамі і бярозамі. Калі так, то трэба падацца далей, можа ў больш сырых месцах знойдуцца нейкія пянькі з апенечнай прапановай. Але ў тых засланых імшаным дываном лясных харомах таксама мне не пашанцавала. Тады трэба перакінуцца на пошукі іншых лясных дароў, нават тых антрапагенных.

Яшчэ перад вылазкай у лес заглянуў я ў карту і пабачыў, што за Махначом ад галоўнай былой Варшаўска-Пецярбургскай магістралі адыходзіць у лес кароткая чыгуначная ветка. Ну то з’явілася цікавасць — а куды ж тая ветка вядзе. Ну то і павалокся я шукаць тае веткі. Нядоўга давялося мне шнырыць. Праўда, рэек ужо там няма, але чыгуначны насып астаўся, не надта выразны, бо без рэек і зарастаючы прыродай. Галоўным жа арыенцірам яго прысутнасці асталася захаваная гарызантальнасць.

Падаўся я па тым насыпе ў той бок, куды яго праклалі ад галоўнай чыгуначнай лініі, значыць у лес. Спачатку нават гожанька мне ішлося па тым насыпе, бо на ім яшчэ не выраслі нейкія буйныя расліны, адно толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF