Ніва № 43 (3363), 25 кастрычніка 2020 г.

Формула радасці

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Размаўляючы днямі з сябрам, амаль выпадкова і амаль адначасна прыйшла нам да галавы формула радасці ў сённяшніх рэаліях Беларусі. Калі чалавек у дадзены момант не ў шпіталі і не ў турме — то ўжо можна цешыцца кожнаму канкрэтнаму дню і такой сітуацыі. На жаль, мы ўсе не цэнім гэтага моманту — цэлы час некуды спяшаемся, нервуемся, наракаем і не разумеем вартасці таго, што маем. Канешне, агульная сітуацыя жорсткіх і маштабных рэпрэсій у дачыненні да суайчыннікаў не даюць адчуваць сябе шчаслівым, але ж, хіба ўпершыню ў нашай гісторыі, на нашай зямлі, тыя, хто змагаюцца ЗА ПРАЎДУ, ЗА СВАЁ, ЗА БЕЛАРУСКАЕ, апынуліся ў бальшыні. І гэта, канешне, радуе і павінна даваць усім нам новыя сілы, дадаваць аптымізму нават у кароткачасовай гістарычнай перспектыве.

І вось як цікава і часам парадаксальна разгортваецца гісторыя на нашых вачах. Яшчэ на пачатку 2020 года здавалася, што Беларусь застыгла ў вечнай мерзлаце нібы той старажытны мамант ці захрасла ў балоце як безнадзейна састарэлы бегемот. І рэанімаваць гэтага маманта, цягнуць гэтага бегемота з багны — зусім марная справа. Але спярша хваля пандэміі, а потым нябачная дагэтуль грамадская актыўнасць прывялі заіржавелы знешне механізм у магутны рух. Усё захісталася, скаланулася, завіравала, што стала поўнай нечаканасцю як для самаўпэўненай улады, так і для ўсяго свету. І ўжо многім стала зразумела, „хто там ідзе ў агромністай такой грамадзе”.

І не тое, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF