Ніва № 39 (3359), 27 верасня 2020 г.

Свята пяючай душы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З 17 па 20 верасня адбыўся ў Беластоку ХХХІХ Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка2020». Мерапрыемства праходзіла ў канцэртнай зале Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Падлеснай.

Сёлетняя эпідэміялагічная сітуацыя моцна паўплывала на размах фестывалю. У «здаровы» час арганізатары дамовіліся з трыццаццю харамі з чатырнаццаці краін Еўропы, Азіі і Афрыкі, якія задэкларавалі свой удзел у мерапрыемстве. Аднак удар эпідэміі моцна абмежаваў гэты лік. Ды не толькі — трэба было яго адтэрмінаваць з традыцыйнага мая аж на верасень, спадзеючыся сцішэння пошасці... З ходам часу той лік пастаянна падаў; пандэмія загуляла з ім быццам вецер з адуванчыкам. Выбылі ансамблі не толькі з найбольшага аддалення, але і ўсе «з за Буга». Яшчэ напярэдадні інаўгурацыі было спадзяванне на некалькі хароў з балканскага напрамку. У апошні момант выбыў венгерскі хор св. Яфрэма з Будапешта. Меў прыехаць жаночы хор з Грэцыі, але з’явілася толькі яго дырыжорка і заснавальніца. Не прыехалі хары з Латвіі. З’явіўся толькі хор з Балгарыі і хары з Польшчы... «Нягледзячы на капрызы лёсу, музычнае сэрца Беластока б’ецца», — сказала ў ходзе інаўгурацыі вядучая імпрэзу Ілона Карпюк-Дамброўская.

Мерапрыемства пачалося з выканання Gaude Mater Polonia гданьскім Польскім камерным хорам Schola Cantorum Gedanensis пад кіраўніцтвам Яна Лукашэўскага. Затым была афіцыйная частка, дзе дырэктар Фестывалю Мікола Бушко прывітаў прысутных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF