Ніва № 38 (3358), 20 верасня 2020 г.

За Сідрай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У цэнтр Сідры з чыгуначнага вакзала вядзе тратуарчык па набярэжнай аднайменнай рэчкі ў чароўным антуражы навакольнай расліннасці. Той тратуар, як мне здаецца, штораз больш зелянее, а значыць, штораз менш стоптваецца, штораз меншы на ім рух. У цэнтры мястэчка выходзіць ён прама на вуліцу, якая далей выходзіць у шашу ў напрамку Залесся.

І сама Сідра быццам крышку здрамнулася каля адзінаццатай гадзіны дня, магчыма, што пасля ранішняга пад’ёму акунулася ў даабеднюю сіесту, свайго роду перадышку. На вуліцах пуставата, толькі ў парку мужчына выкошвае падрослую траву. Руіны даўняга кальвінскага храма трываюць пакуль нязменна, касцёл таксама адпачывае ад жарснасці вернікаў...

Свой зорны час Сідра мела ў XVI стагоддзі, калі правіў у ёй з 1558 года Астафій Валовіч. Пры ім Сідра была ўзведзена ў ранг горада, быў тады таксама ўзведзены кальвінскі храм. Вікіпедыя: «У 1558 г. разам з ваяв. віленскім Мікалаем Радзівілам Чорным, А. Валовіч вёў перамовы з маскоўскім паслом Алфёравым, пра мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, саюз супраць Крымскага ханства і Турцыі. Пасля пачатку Лівонскай вайны, калі ў 1560 г. паўстала пытанне пра шлюб Івана IV з адной з сясцёр Жыгімонта Аўгуста, А. Валовіч адзін з тых, хто выказаўся «за», праўда абумовіўшы шлюб «вечным мірам» і захаваннем Інфлянтаў за ВКЛ. Побач з Мікалаем Радзівілам Чорным і Рыгорам Хадкевічам, А. Валовіч адзін з лідараў апазіцыі Люблінскай уніі. Разам з віленскім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF