Ніва № 25 (3345), 21 чэрвеня 2020 г.

Эпідэміі, заразы, моры ў колішняй Арлянскай гміне

Міхал МІНЦЭВІЧ

Спрадвечна людзей краналі розныя плягі. А з людзьмі маем так, што калі бяда не закранае нас непасрэдна, то яна нам абыякавая. І нават прыжываецца перакананне, што такія няшчасці абмінуць нас.

Сёння, у час пандэміі каранавіруса, калі ўведзены шматлікія абмежаванні і пайшоў страх, каб не заразіцца, наша ўспрыманне свету, узаемаадносіны, мабыць, памяняюцца ў лепшы бок. Але апытаныя мною людзі адказваюць, што так не станецца.

Як гісторык-рэгіяналіст хачу прыгадаць заразы з майго наваколля ў ХІХ і ХХ стагоддзях.

У палове ХІХ стагоддзя на Падляшша накінулася эпідэмія халеры. У 1880-х гадах па Орлі і наваколлі пракацілася эпідэмія гэтай хваробы, ад якой памерлі амаль усе жыхары вёскі Вэрвэчкі — часткі Арлянскай воласці. Была яна распаложана на правым беразе рэчкі Арлянкі і прасціралася ад сённяшняй Калёніі Антанова па прыходскія могілкі. Была гэта вялікая вёска. Налічвала яна 82 гаспадаркі. Пры слуцкіх князях, паводле падатковай кнігі ад 1577 года, Вэрвэчкі ахоплівалі 25 валок, было тры карчмы і два судовыя выканаўцы. Яе назва яшчэ была на картах 1848 і 1880 гадоў. Паводле вусных успамінаў, уцалела толькі некалькіх гаспадароў, якіх тадышні ўладальнік Орлі князь Вітгенштэйн, не будучы ў змозе насяліць пустую вёску (эпідэмія закранула таксама Орлю), перанёс у Вульку і Міклашы. Вёска Вэрвэчкі счэзла з карт і зямлі; мяркую, што ўсе будынкі былі спалены дзеля знішчэння хваробы, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF