Ніва № 25 (3345), 21 чэрвеня 2020 г.

Шануем сваіх мучанікаў

Аляксей МАРОЗ

У кастрычніку мінулага года Сабор епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы далучыў вазакоў, забітых без прысуду каля Пухалаў-Старых атрадам Нацыянальнага вайсковага згуртавання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім «Буры» да ліку святых мучанікаў Холмскай і Падляшскай зямлі. Былі гэта гаспадары з Краснага Сяла, Збуча, Чыжоў, Падрэчан, Ракавіч, Лазіцаў, Арэшкава, Пасечнікаў, Ягаднік, Махнатага, Крывой, Залешан і Вулькі-Выганоўскай. Іх мошчы знаходзяцца зараз у брацкай магіле на вайсковых могілках у Бельску-Падляшскім. У час веснавога пасяджэння Сабор епіскапаў Праваслаўнай царквы ў Польшчы далучыў да ліку святых мучанікаў Холмскай і Падляшскай зямлі пакутнікаў забітых атрадам «Бурага» ў Занях і Шпаках. Ёсць надзея, што ў будучыні далучаны да ліку святых мучанікаў будуць асобы забітыя гэтым атрадам у Залешанах, Вульцы-Выганоўскай, Канцавізне і іншых мясцовасцях. З 2003 года свята ў гонар святых мучанікаў Холмскай і Падляшскай зямлі адзначалася ў першую нядзелю чэрвеня. Аднак у гэтым годзе свята выпала на першы дзень Святой Тройцы і таму цэнтральныя святкаванні ў Польшчы былі перанесены на другую нядзелю, 14 чэрвеня. Асобыя малітвы ўзносяцца да нашых святых мучанікаў у нядаўна збудаванай царкве святых мучанікаў Холмскай і Падляшскай зямлі ў Збучы — філіяльным храме Успенскага прыхода ў Чыжах, з якога выводзіліся некаторыя вазакі забітыя каля Пухалаў-Старых.

Мы цяпер радуемся, што ў цэрквах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF