Ніва № 24 (3344), 14 чэрвеня 2020 г.

Чарадзеі (ч.2)

Сымон РАМАНЧУК

Такія, вось, у нас тут базары, маценькі-баценькі!.. І не ведаеш (калі цябе сюды твой дзень занясе!) дзе ты?.. У тэатры-чытальні-фільмавай школе. Вось, звестка для ўсіх з па за Лодзі: школа наша славута-сусветная-фільмавая ў нас на... Тарговай вуліцы, базарнай — значыць-выходзіць, вось як умясцілася!... Паслухаеш хлопцаў з рынку на Дольнай і рашыш, што ты на нейкай універсітэцкай філалогіі!.. Услухаешся і — рашыш: так! Сюды пераехала-перанеслася-перакачавала з канферэнц-залаў вялікамястовая адукацыя!.. Нашы тут прадаўцы — той і той, гэты і яшчэ гэты, ткні пальцам і ў грудзі такія пападзеш — так — так! — яны з дыпломамі! А дзе праца?!. Філалогія? Гісторыя? Літаратура?.. Што гэта такое, цяпер??. Тут за свой фаянсавы посуд больш заробіш!..

„Żeby te księgi zbłądziły pod strzechy”, — марыў калісь Адам Міцкевіч, паляк-класік з пад Навагрудка, з беларускімі каранямі... Trafiły!.. Моладзь навучылася і не ведае, дзе сябе «прымасціць»!.. „Księgi”? Сёння?.. Базар тожа стаў сцэнай — кафедрай!.. НЕ дзівуйся, чалавеча, што хлопец табе тут — на памяць! — «чэша» Шэкспіра, Міцкевіча, Славацкаага, Пушкіна, Шылера, Гюго, Мілаша, Шымборскую... Бо гэта — «для душы»! А «для корму» — базар! Не рыфма ж корміць, ямб ці харэй для паэта «пры місцы»!.. Такі, вось, брацішку, гэткі — сястрычка — у нас польскі капіталізм людзей «ушчасліўляе»!..

* * *

Во, вы бачыце? Яшчэ адно «цуда» з Парнасу завітала да нас!.. Ён — пры «Хлябах» стаіць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF