Ніва № 24 (3344), 14 чэрвеня 2020 г.

Адкуль вецер дуе

Віктар САЗОНАЎ

Асабіста я не часта нарываўся на думкі незалежных аналітыкаў, якія хаця б за месяц да цяперашніх выбараў спрагназавалі б хоць прыблізна тую актыўнасць, якая здарылася. Ды і сам я таксама не чакаў такога, хоць часамі стараюся і аналізаваць, і рабіць прагнозы. А беларускія выбаршчыкі, што называецца, рванулі з нізкага старту, і не спыніць іх.

Напэўна і ва ўлады такіх разумных аналітыкаў не знайшлося, каб заранёў папярэдзіць яе пра мажлівыя наступствы. Практычна ўсе схіляліся да думкі, што канчатковы вынік ужо вядомы. Таму і працэс вялікай цікавасці не ўяўляе, бо вядомы таксама. І жорстка памыліліся. Прынамсі разгубленасць у дыктараў праўладных тэлеканалаў адчувалася не толькі ў голасе, але і на выразе твару.

Бо працэс падкінуў масу нечаканасцей. І тут самыя смелыя загаварылі, што і канчатковы вынік можа таксама здзівіць. Бо, па праўдзе кажучы, вялікія чэргі да столікаў з сябрамі ініцыятыўных груп толькі для таго, каб паставіць свой подпіс, сапраўды ўражваюць. І гэта пад час пандэміі, якая не асабліва натхняе на вандроўкі ў цэнтр горада.

Ну а самыя дасведчаныя пачалі задаваць пытанне, калі ва ўлад здадуць нервы. Што здадуць, сумневу не было. Справа ў часе. І ўлада вырашыла той час не губляць без толку. І вось ужо ў старадаўняй Гародні на зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую, куды завітаў яе муж, вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі, з’явілася і міліцыя. У выніку сам блогер і яшчэ некалькі чалавек з каманды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF