Ніва № 23 (3343), 7 чэрвеня 2020 г.

Чарадзеі (ч.1)

Сымон РАМАНЧУК

„I nam coś z tego opowiedz, a zacznij skąd chcesz, boska córo Zeusa” — HOMER

Базары... У нас іх, у горадзе, велічэзных — чатыры. Малых — не злічыць. Цікавыя яны, гэтыя ўстановы, таргі магутныя. Што хочаш там купіш. Каго хочаш — і не хочаш — пабачыш, спаткаеш...

Іаланта добра пра сябе ведала, што ў пошуках сваіх сардэчных «прыліваў» яна можа раптоўна, нечакана і для сябе самой, зрабіць нават найбольшую дурноту.

Дзяўчына з трэцяга паверха дома, што ў нас ён на Вярбовай вуліцы, дзень у дзень расказвае сваім сяброўкам-студэнткам медыцыны — пра сваё, «ад вякоў» — як сама кажа, вандраванне (частае-густое да базарных купцоў-маладцоў, каб хоць надзівіцца-напрыглядацца-насмакавацца іх хлапцоўска-мужчынскай прыгажосцю. Яе там, асоба на Балутах, «сартоў» дзясяткі-сотні, як і — наўкругі — усякіх тавараў, прылад — польскіх, рускіх, караімскіх, беларускіх, кітайска-азіяцка-індыйскіх, турэцкіх, парыжскіх нават... Рака цэлая, Вісла шырокая... Акіян велічны, марскі, магутны... Мурашнік сусветны...

Уся гэта кампанія-камітыва расселася, расклалася на шырокіх (і вузкіх) арэалах, адна ад другой прыгажэйшая. Прадаўцы і тавары. Мужы-таргаўцы — народ часта вусаты, бывае — і нярэдка — барадаты (з невялікасцю гэткай чаруючай); чорныя і бландзіністыя, смуглявыя, шакаладныя, малочна-белыя, зубаскалы гэтыя цудоўныя!.. Есці бы іх! Хрумстаць па кусочках! З касцьмі-жылкамі-храсточкамі! Ламаць па часцінках, як смакавіты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF