Ніва № 18 (3338), 3 мая 2020 г.

„Нешта нас выпрабоўвае”

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

„Штосьці нас тэсціруе”, — пад такім загалоўкам я прачытаў цікавую размову з Вольгай Такарчук у „Выбарчай газеце” ад 11-13.04.2020. Вёў з ёю размову Міхал Ногась. У велікодным выпуску газеты лаўрэатка Нобелеўскай прэміі раздумвае, як пандэмія каранавіруса ўплывае на наша жыццё.

„Нешта нас выпрабоўвае. Я не ведаю, ці гэта фатум, дэман, Прырода, Бог, нешта безасабовае, выпадковасць? Гэта нас правярае на многіх узроўнях”.

Паводле яе слоў, пандэмія — праверка таго, як мы збудавалі грамадства, як працуе дзяржава і, нарэшце, якімі мы з’яўляемся. Якія падзелы і няроўнасці ў нас. „Адны дзеці сядзяць дома з ноўтбукам на каленях, падключаным да аптычнага валакна і маюць доступ да багатай бібліятэкі бацькоў. У іншых няма нічога, няма разеткі да свету, за выключэннем дзяржаўнага тэлебачання, якое распавядае ім, як ёсць”.

Гэта, вядома, тычыцца і нашага рэгіёна — Падляшша. Як мы пабудавалі нашы „Маленькія Радзімы”? Як у гэты момант дзейнічаюць нашы гмінныя ўправы, медыцынскія цэнтры, цэнтры культуры і школы, да якіх і так было далёка. Цяпер шмат хто шые маскі, як у Гарадку ці Нараўцы. Дапамагаем адзін аднаму.

Як працуе тут наша беларуская грамада? Як мы яе пабудавалі? А якая яна побач? У Беларусі за мяжой.

Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай Еўропы з незакрытымі межамі. Уся Еўропа жартуе над спецыфічнымі метадамі барацьбы прэзідэнта Беларусі з каранавірусам. Вядома, смяюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF