Ніва № 18 (3338), 3 мая 2020 г.

Бобра ў руках людзей

Уршуля ШУБЗДА

Згарэла амаль шэсць тысяч гектараў лугоў і чароту найбольшага ў Польшчы Баброўскага нацыянальнага парку. Страшэнны пажар, які заняў 10 працэнтаў тэрыторыі ўсяго парку, быў тушаны пажарнікамі з усёй Польшчы. Хаця перыядычна на баброўскіх лугах здараюцца пажары, такога спусташальнага агню тут не помняць найстарэйшыя жыхары.

У нядзелю 19 красавіка ў верхнім цячэнні Бобры ўспыхнуў пажар. Амаль напэўна гэта было наступствам нелегальнага выпальвання траў. Гэтая практыка, на жаль, яшчэ існуе ў падляшскіх вёсках, дзе часта ў такі спосаб наводзяць „веснавыя парадкі”. Дырэктар Баброўскага нацыянальнага парку Андрэй Грыгарук абяцаў 10 000 злотых узнагароды таму, хто знойдзе падпальшчыка. Сухія лугі і чарот заняліся вокамгненна, што давяло да тыднёвай агульнапольскай тушыльнай акцыі. Каб зразумець маштаб ліха, можна дадаць, што ў ратавальнай акцыі прымалі ўдзел сотні прафесіяналаў і тысячы добраахвотнікаў.

— На дадзены момант у нас 37 часцей дзяржаўнай пажарнай службы і добраахвотных пажарных каманд, у агульнай складанасці 186 ратавальнікаў, — сказаў у Ганёндзы ваяводскі падляшскі камендант Дзяржаўнай пажарнай службы Яраслаў Вэндт. — Дадаткова памагаюць 56 жаўнераў Войск тэрытарыяльнай абароны, пажарныя каманды з Варміі і Мазур, дзве пажарныя школы — з Познані і Кракава (каля 80 курсантаў), маем таксама чатыры пажарныя самалёты, два дадатковыя з Мельца, верталёт з Катавіц, а таксама два транспартныя верталёты для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF