Ніва № 16 (3336), 19 красавіка 2020 г.

Вось і я дачакаўся: мой вучань стаў маім дырэктарам!

Ганна КАНДРАЦЮК

Яраслаў Падолец нарадзіўся ў 1966 годзе ў Гайнаўцы. Пачатковую школу № 3 і Ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча закончыў у БельскуПадляшскім. У 1991 годзе атрымаў дыплом магістра беларускай і рускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У верасні 1991 года пачаў працу настаўнікам беларускай мовы ў Пачатковай школе № 3 імя Яраслава Кастыцэвіча, а чатыры гады пазней закончыў яшчэ паслядыпломную паланістыку. Жанаты, жонка Марына працуе лекарам у Бельску. У іх двое, ужо дарослых дзяцей. Вельмі любіць глядзець прыгодніцкія і дэтэктыўныя фільмы і фатаграфаваць краявіды і прыроду.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— З працай настаўніка я знаёміўся ад калыскі. Мае бацькі працавалі настаўнікамі ў вёсцы Мора, потым у Бельску. Перш чым па-польску я навучыўся гаварыць на нашай дыялектнай беларускай мове. Потым пачатковая школа № 3 (з беларускай мовай), Ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча (з беларускай мовай) і рашэнне: хачу быць настаўнікам беларускай мовы.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Ідэалам настаўніка роднай мовы былі мае бацькі, хаця не да канца ім прыйшлося навучаць беларускай мове, бо бацька стаў вучыць расейскай мове а мама пачала працу ў дзіцячым садку. Ёсць яшчэ адна асоба, якая застанецца ў маёй памяці, гэта мой настаўнік з пачатковай школы — спадар Сцяпан Бурыла. На кожным уроку ён стараўся вучыць нас пашаны для другога чалавека, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF