Ніва № 16 (3336), 19 красавіка 2020 г.

Што ззаду

Міраслаў ГРЫКА

Аўтарам знакамітай сентэнцыі „Час — гэта грошы” з’яўляецца Бенджамін Франклін, палітык, філосаф і адзін з бацькоў-заснавальнікаў ЗША. Усяго было іх аж восем айцоў, што даказвае правільнасці думкі, што „поспех мае многіх бацькоў». Параза, вядома, можа быць толькі сіратой. Я не ведаю, хто аўтар іншай, не менш вядомай максімы „Час — гэта свабода”, але, напэўна, хтосьці такі ёсць. Пакуль ён хаваецца, як тата-вырадак ад судовага прыстава, пераследуючага яго за нявыплачаныя аліменты. Хіба ж ён не верыў, што нарадзіў геніяльную прымаўку, якой варта ганарыцца? Дарэчы, я не здзіўлены яго стаўленнем, якое вельмі асуджальнае і недаравальнае, але і па-чалавечы зразумелае. Паколькі першая сентэнцыя выдатна разумеецца хаця б інтуітыўна, другая выклікае шмат інтэлектуальных сумненняў. Бо чаму і навошта час роўны свабодзе? І ўсё ж ён роўны, як „азадак» з „задам”.

Слова „азадачак» мяне расчульвала з дзяцінства, ад часу, калі я зразумеў, што гэта памяншальная форма вызначэння таго, што заўсёды са мной ... ззаду. З таго часу я дзіка смяяўся, калі мой бацька спрабаваў „разрэзаць” гэтую нябачную частку майго цела паяском за нейкія правіны. „Бацька спрабаваў”, таму што заражаны маім смехам, ён нарэшце пачынаў рагатаць як конь паказытаны ў капыта. І гэтым заўсёды заканчвалася маё пакаранне. Вернемся, аднак, да сентэнцыі «Час — гэта свабода”. Справядліва лагічна яе раскусіць, хай і «ад заду».

Я ўпэўнены, што часу няма ў раба. Ці рабочага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF