Ніва № 16 (3336), 19 красавіка 2020 г.

Вялікдзень у Праваслаўнай царкве

Міхал МІНЦЭВІЧ

Вялікдзень у Праваслаўнай царкве (у 2020 годзе 19 красавіка) — сэрца ўсяго гадавога літургічнага цыкла, самае важнае свята, якое называюць святам свят і ўрачыстасцю ўрачыстасцей. У праваслаўі падкрэсліваецца асаблівае значэнне ўваскрэсення Хрыста, якое дало сэнс зямному жыццю. Пры нагодзе велікодных святкаванняў, якія выказваюць радасць ад уваскрэсення Госпада і адначаснага прыходу вясны, спяваюцца шматлікія песні. Праваслаўныя святкуюць Вялікдзень вельмі радасна, лічачы, што разам з уваскрэсеннем Хрыста вяртаюцца ўсе жыватворныя сілы ў прыродзе.

Велікодную радасць папярэджвае доўгі і сумны перыяд Вялікага посту, які рыхтуе вернікаў да пасхальнай містэрыі. Калісь у час посту забаранялася — з выключэннем дзяцей і хворых — спажываць мяса і жывёльны тлушч, у тым ліку і малако.

Вялікі тыдзень — апошні тыдзень Вялікага посту. У перадвелікодную нядзелю адзначаем уезд Гасподні ў Іерусалім і ў памяць гэтай падзеі падчас набажэнства асвячаюцца пальмы — вярбовыя галінкі. У народзе свята называюць Пальмавай або Вербнай нядзеляй — Вербніцай. Звычай свяціць пальмы прыйшоў да нас з Захаду ў сярэдневякоўі, а пальмавыя лісты замянялі вярбовымі, малінавымі або парэчкавымі развіваючыміся галінкамі. Зараз пальмы, часта штучныя, можна купіць на базарах.

Цягам стагоддзяў асвечаным пальмам прыдаваліся шматлікія магічныя ўласцівасці, у якіх захавалася рэха старажытных дахрысціянскіх забабонаў.

У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF