Ніва № 15 (3335), 12 красавіка 2020 г.

Каранавірус з пункту гледжання беларуска-польскай прасторы

Уршуля ШУБЗДА

Пакупкі ў пальчатках, у краме ўсё менш людзей, абмежаванне руху непаўналетніх, паркі, пляжы і бульвары закрыты — так зараз выглядае рэчаіснасць у Польшчы і іншых краінах свету. Вербніца прайшла без вернікаў, а самі ксяндзы заклікаюць заставацца дома. Каранавірус закрыў нас па дамах і накінуў страх за будучыню нас саміх і нашых блізкіх. Асабліва ў цяжкай сітуацыі апынуліся тыя, якія дагэтуль былі прафесійна ці сямейна звязаныя адначасова з Беларуссю і Падляшшам.

Яўген Юнцэвіч: „Адказныя людзі засталіся дома”.

— Перш за ўсё з за пандэміі я часова змяніў сваё месца жыхарства і вырашыў крыху даўжэй, чым планаваў, застацца ў Гародні, — кажа Аляксей Буранок, які пастаянна жыве і працуе ў Варшаве. — Сядзець 14 дзён на каранціне ў выпадку вяртання ў Польшчу ў мяне няма асаблівага жадання. У Гародні ў мяне родзічы і хоць мы адмыслова амаль не сустракаемся зараз, увесь час стэлефаноўваемся ды гатовыя дапамагчы адзін аднаму. Апрача гэтага зараз я не карыстаюся грамадскім транспартам, хаджу па Гародні пешшу. Апошнія тыдні не сустракаюся з сябрамі.

— Насамрэч нічога не змянілася, — сказаў фрылансер з Гародні Яўген Юнцэвіч. — Адказныя людзі засталіся дома. Як я. Я загадзя набыў антысептык, антыбактэрыйныя сурвэткі, пальчаткі ды мыла і туалетную паперу.

— Каранцін, выкліканы сусветнай пандэміяй, закрануў мяне вельмі моцна, — адзначыў журналіст Радыё Рацыя з Оршы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF