Ніва № 15 (3335), 12 красавіка 2020 г.

Новая рэальнасць

Віктар САЗОНАЎ

Страшнае слова „пандэмія” прагучала зусім нядаўна. Не хацелася верыць чалавецтву ў мажлівасць такога сэнсара, але прыйшлося. Нават Сусветная Арганізацыя Здароўя агучыла яго не адразу. Былі спадзевы на лепшае. Але спадзевы не спраўдзіліся. Прыйшлося з жахам пагадзіцца, што на планеце ўсё ж пандэмія. Гэта зараз прызналі амаль усе. Ёсць, вядома ж, і пара-тройка як бы самых разумных, якія маюць сваё персанальнае бачанне. Ну, але як жа без іх. Было б дзіўна, калі б такіх не знайшлося ўвогуле.

Вірусныя інфекцыі ды іншыя хваробы прыходзілі і раней. Свіны грып, птушыны, звычайны з безліччу розных мадыфікацый таксама наведваўся штогод. І таксама не абыходзілася без ахвяр. Некалі з жахам чалавецтва пачула пра СНІД, зусім нядаўна насцярожвалася пры слове „Эбола”. Але да пандэміі справа не даходзіла. Здаецца, яшчэ ўчора медычныя службы інфармавалі насельніцтва, што вельмі шмат забіраюць ахвяр сардэчныя хваробы, хранічныя хваробы лёгкіх, цукровы дыябет, туберкулёз. Усё як бы ішло да таго, што калі чалавецтва нічога не памяняе, то наступная хвароба будзе яшчэ цяжэйшай. І вось яно здарылася. Зараз увесь свет спалохана змагаецца з галоўнай бядой — з вірусам, які нават і ў назве ўкаранавалі.

Усе іншыя кароны спалі з ганарлівых галоў. Гэты вірус нібыта заявіў, што не мы, людзі, тут галоўныя на гэтай планеце. Гэта мы ганарліва называлі сябе такімі. Але зараз аказаліся ў вельмі складанай сітуацыі. І ўжо не да гордасці. Не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF