Ніва № 14 (3334), 5 красавіка 2020 г.

Усе хочуць ведаць, як Кітай справіўся з эпідэміяй каранавіруса

Ганна КАНДРАЦЮК

З журналістам Тамашам Саевічам, карэспандэнтам Польскага Радыё ў Кітаі гутарыць Ганна Кандрацюк.

— Два дні таму TVP паказала турыстаў на Вялікай кітайскай сцяне і паведаміла, што ў Кітаі ўсё вяртаецца да нармальнасці? А як гэта выглядае ў Тваёй ацэнцы?

— Я лічу, што прынамсі праз бліжэйшы час той «нармальнасці», якую ведаем з часоў да эпідэміі, нідзе не будзе. Зараз сітуацыя ў Кітаі стабілізуецца. У параўнанні з лютым значна паменшала колькасць інфекаваных людзей. Цяпер, гэта прыблізна 50 асоб у дзень. Большасць гэта кітайцы, якія ў сувязі са складанай сітуацыяй у Еўропе ці ЗША вярнуліся на радзіму.

Вялікая сцяна гэта адзін з сімвалаў Кітая, так што часовае яе адкрыццё мае прамовіць як сігнал для кітайцаў і для свету, што ўсё вяртаецца да нармальнасці. Але трэба памятаць, што ў сённяшніх часах «нармальнасць» гэта, напрыклад, магчымасць выйсці з дому. У Пекіне ад 10 да 20 разоў у дзень мераюць людзям тэмпературу. Пры ўваходзе ў хату, пры ўваходзе ў офіс... Усе крамы і рэстараны абавязаныя мераць тэмпературу людзям, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі.

— Памятаеш той момант, калі Ты зразумеў пагрозу эпідэміі? Як на пачатку людзі ставіліся да праблемы каранавіруса?

— Зразумеў даволі хутка. 19 студзеня я ляцеў з Пекіна ў Токіо на візіт прэм’ер-міністра Польшчы. І я тады быў адной з нешматлікіх асоб у самалёце, якія ляцелі ў масачцы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF