Ніва № 13 (3333), 29 сакавіка 2020 г.

Данос

Міраслаў ГРЫКА

Ёсць людзі, якія чытаюць таму, што любяць чытаць, але ёсць і такія, хто аддае перавагу ананімнаму пісьменству, якое звычайна з’яўляецца клапатлівым даносам. Аднойчы мне давялося паглядзець архіў рассакрэчаных даносаў грамадзян — найчасцей Добразычліўцаў. Праўда, наўрад ці хто-небудзь спрабаваў быць арыгінальным у гэтым плане. Пасля яны былі Заклапочанымі і Абуранымі абодвух палоў. Выключна адна была Засмучанай, а адзін — Справядлівым. Хоць подпісы пад даносамі былі тыповыя, іх форма і змест здзіўлялі разнастайнасцю стыляў і мноствам метафарычных набліжэнняў. Мяне асабліва ўразіў той, які я памятаю і сёння: „гэта крывадушная зебра з радаводам рэптыльнага бабуіна ...”. Хіба ж гэта не прыгожа?!. На жаль, усе даносы ўтрымлівалі нейкі недахоп, ці то арфаграфічнага характару ці — так сказаць — эстэтычнага. У апошнім выпадку яны былі ўпэцканыя тлустымі плямамі, верагодна, ад рапсавага алею другога прасавання ці сапсаванага маргарыну, з чаго я зрабіў выснову, што створаны яны былі ва ўтульнасці хатняга ачагу, у ягоным стратэгічным цэнтры — на кухонным стале, які ў рэшце рэшт з’яўляецца сферай жанчыны. Ці былі яны стваральніцамі гэтых даносаў? Якая падманная падказка! У гэтым выпадку дакумент, на якім быў напісаны данос, не быў бы ўпярэшчаны тлушчам. Улічваючы прыроджаную акуратнасць жанчын, яны выціралі б стол раней — аўтаматычна. Несумненна, што большасць даносаў была напісана мужчынамі, што было відаць пры дбайным аналізе. У большасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF