Ніва № 06 (3326), 9 лютага 2020 г.

Тутэйшая паэзія галасамі дзяцей

Міра ЛУКША

У старадаўнім Бельску, калысцы шматлікіх выдатных беларускіх паэтаў Беласточчыны, у беларускай школе № 3 узнікла задума ажыццяўлення новага дэкламатарскага конкурсу для дзяцей. «Беларуская літаратура Польшчы» ў вуснах моладзі пачалася выпускам „Падляшша і прырода ў паэзіі «белавежцаў»” у студзені 2020 года. На першы конкурс заявіліся маладыя дэкламатары з пяці падляшскіх школ. Як журы выступілі старшыня бяльшчанін, паэт і навуковец Ян Чыквін — шэф Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», Ганна Колас ды задумшчыца гэтага мерапрыемства настаўніца Іаанна Васілюк.

Першым выступіў вучань першага класа з «тройкі» Патрык Казлоўскі, які бойка, хаця з вялікім хваляваннем (дэбют!) прадэкламаваў верш Віктара Шведа «Рабіна». Віктар Швед, аказваецца, не першы раз улюбёны аўтар малодшых дзяцей, якія ахвотна дэкламуюць яго простыя, дасціпныя творы пра роднае, вясёлае і найбліжэйшае ім — школьнае, сямейнае, прыроду. Юлька Дэмянюк выбрала вершык В. Шведа «Чаму ходзіш ты з кіёчкам», Іза Галушэўская — «Я хачу мець брата», Маня Грыгарук — «Матуля варыць кашулі», Дамініка Мартынюк — «Сашку і мурашку», Каліна Місюк — «Ці яйкі напэўна зносяць куркі?». Як сказалі вучні малодшых класаў, вельмі падабаюцца ім вершы паэта, якога новыя творы ўсё з цікаўнасцю знаходзяць у кніжках і ніўскай «Зорцы, «а яму амаль сто гадоў»! Ён дзедка або і прадзедка падляшскіх маладых беларусаў! Другой аўтаркай, якую дзеці ведаюць з урокаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF