Ніва № 03 (3323), 19 студзеня 2020 г.

Перад Кракавам і Варшавай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Так мне склалася, што ў апошні час не ўдавалася мне наведацца ў нашу глыбінку. То лянота апаноўвала, то крышку прастуда прычапілася. А вось у каляднае свята здалося мне, што акурат трапляецца нагода вырвацца некуды з Беластока. Ну, не адразу, бо ж чалавек я звычайна грэшны і ў вігілію трэба прыстойна павячэраць, дванаццаць страў асіліць. У першы дзень паснедаць прыстойна трэба было, а ў другі так жа паабедаць. А ў трэці дзень можна падумаць і аб загарадным адпачынку. Задумаў адправіцца ў Драгічын, бо даўнавата там быў. Да таго ж меркаваў, што ў трэці дзень, пасля свайго грэшнага развітання з постам, наведаю тамашнюю царкву, у якую мне яшчэ не прыходзілася заглянуць.

І так, падаграваючы сябе думкай пра традыцыйнае ў нас трохдзённае каляднае святкаванне, падаўся я ў найбольш бадай гістарычную мясцовасць нашага ваяводства. У Сямятычах засцігла мяне нечаканасць — на тамашняй аўтобуснай плошчы заняў месца каркас новага збудавання. Тое збудаванне задумана прысвяціць набіраючаму штораз больш культу гандлю. Нейкі мужчына з некаторай ноткай задзіўлення зачапіў мяне ўвагай, што цяпер так хутка ўсё будуецца — менавіта той храм гандлю пачалі ўзводзіць у жніўні-верасні. Такі прагрэс, цяпер людское маханне лапатай у руках замянілі машыны маханнем аграмаднымі каўшамі. І будаўнічы сезон у выніку кліматычных змен расцягнуўся на цэлы год...

У Драгічыне першыя свае крокі скіраваў я ў бок тамашняй царквы. У горадзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF