Ніва № 01 (3321), 05 студзеня 2020 г.

Шахматныя баталіі ў горадзе Заменгофа

Уршуля ШУБЗДА

Вучаць логіцы, стымулююць уяўленне, паляпшаюць канцэнтрацыю. Больш за трыста шахматыстаў з Польшчы і замежжа сустрэліся ў Беластоку. Менавіта тут з 27 па 31 снежня праходзіў ХХХVIII Мемарыял Людвіка Заменгофа, які сёння з’яўляецца адной з шахматных падзей года ў Польшчы.

Гульня ў шахматы мае вельмі доўгую гісторыю, але яе пачаткі да канца невядомыя. Розныя даследчыкі падаюць розныя месцы і гісторыі паўстання. Гульня, хутчэй за ўсё, паходзіць з Індыі, з V па VI ст. да н.э. Сучасныя правілы ігры, верагодна, былі ўдакладнены ў Персіі. „Шах мат” на гэтай мове азначае „кароль ёсць мёртвы”.

Сёлета амаль 300 шахматыстаў з сямі краін свету з’ехала ў горад Заменгофа на спаборніцтвы. Патрон Мемарыялу Людвік Заменгоф быў паліглотам, лекарам і перш за ўсё стваральнікам міжнароднай мовы эсперанта. Шахматны турнір яго імя папулярызуе шахматны спорт сярод дзяцей, падлеткаў і дарослых.

—Хочам Мемарыялам аддаць гонар Людвіку Заменгофу, які быў адным з найвыдатнейшых беластачан, — сказаў старшыня Падляшскага шахматнага саюза Лешэк Зэга. — Сёлета маем каля 300 удзельнікаў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Літвы, Мальты, Расіі і Палесціны. З Беларусі прыехала найбольш удзельнікаў, каля 30 шахматыстаў, у першую чаргу з Гародні і Мінска і гэта добрыя гульцы. Аднак сёлета не прыехаў з Беларусі ніводзін гросмайстар.

Мемарыял — мерапрыемства з надзвычай прыгожай гісторыяй. Турнір праводзіцца з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF