Ніва № 52 (3268), 30 cнежня 2018 г.

Яшчэ адзін прамінуў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Чарговы, 2018 год, прайшоў, праляцеў, прамільгнуў, праскочыў і застанецца ў летапісе нашай гісторыі са сваімі адзнакамі і рубцамі, стратамі і набыткамі, памылкамі і досведам, расчараваннямі і маленькімі радасцямі. Здаецца, толькі што складаліся планы на цэлы год, а вось ужо да яго канца засталіся лічаныя дні. І, канешне, палову гэтых планаў рэалізаваць не ўдалося. Але трэба радавацца і таму, што ўрэшце здзейснілася. Бізнесоўцы мараць пабольш зарабіць, злодзеі — беспакарана пабольш украсці, дзеўкі — удала выйсці замуж, хлопцы — „адкасіць” ад саюзнасавецкага войска, спартоўцы — заваяваць медалі, пісьменнікі — выдаць нарэшце свае кніжкі. Усё і ўсе як заўсёды і не зусім так. Бо, калі прыкладам, узяць у Беларусі беспрацоўных, то пра што яны мараць? Знайсці працу? — Не, бо не кожная праца цешыць чалавека. Я б сказаў нават больш. Кожная праца нішчыць чалавека, але калі яна годная і добра аплачваецца, то гэты факт тады зніжае псіхалагічны дыскамфорт, а занятак набывае вартасць і сэнс. Але больш усяго беспрацоўныя Беларусі мараць нават не пра годную працу, а пра тое, каб іх пакінулі ў спакоі. Бо скрозь абсурдны дэкрэт пра так званых дармаедаў дзяржава ўсё ж будзе ўкараняць і выкарыстоўваць. Пакуль яшчэ ніхто не ведае як дакладна, але дакладна будзе. Праўда ва ўладных статыстыкаў, якія нібы іхныя папярэднікі — айцыбальшавікі, хочуць пералічыць кожную курыцу і нават кожнае яйка на прыватным падворку, зноў вылезлі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF