Ніва № 51 (3267), 23 cнежня 2018 г.

Шукалі Млынаша, схапілі Грынаша...

Сяргей ЧЫГРЫН

У родных Зачарлянах Уладзімір Грынаш нарадзіўся ў 1941 годзе перад самай вайной. А ў 1930х гадах у сям’і Грынашаў з’явіліся яшчэ сястра — Марыя і брат Анатоль. Анатоль цяпер жыве ў Кіеве.

Бацькамі Уладзіміра, Марыі і Анатоля Грынашаў былі Іван і Надзея Грынашы. Усе родам з Зачарлянаў. Іван Грынаш, 1902 года нараджэння, меў толькі два гектары прыватнай зямлі, але гэтага хапала, каб пракарміць сям’ю. Жонка Івана Надзея была хатняй гаспадыняй, даглядала дзяцей. Усе яны прыехалі з Зачарлянаў на Дзятлаўшчыну ў 1946 годзе.

Сёння Уладзімір Грынаш — сын Івана і Надзеі жыве ў добрай кватэры з жонкай у Дзятлаве. Ён мала што памятае, але сёетое распавёў пра свайго бацьку. На пытанне, чаму яны пакінулі родныя Зачарляны, Уладзімір Іванавіч сказаў, што іх сям’я не хацела пакідаць бацькоўскі кут, але іх маглі застрэліць невядомыя бандыты, якія пасля вайны не давалі спакою беларусам у Зачарлянах.

Неяк бандыты прыйшлі ў іх вёску і пачалі рабаваць і палохаць беларусаў. Яны застрэлілі суседку Грынашаў, а потым узялі з сабой і Івана Грынаша. Праўда, шукалі нейкага Млынаша, каб расстраляць, а ўзялі памылкова Грынаша. Потым Івана адпусцілі, бо, аказалася, пераблыталі прозвішчы.

Пасля гэтых выпадкаў сям’я з Зачарлянаў хутка развіталася з роднай вёскай. Усё дабро пагрузілі ў вагон і паехалі на Дзятлаўшчыну на станцыю Наваельня. З Наваельні на падводах даехалі ў Дзятлава, дзе ім далі дом на Камсамольскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF