Ніва № 51 (3267), 23 cнежня 2018 г.

Грузія — мая любоў (частка 5)

Мікола ВАЎРАНЮК

У Вардзію дабіраліся мы з Батумі. Сядалі ў маршрутку без канкрэтных планаў, нічога раней не браніраваўшы. Падумалі сабе, даедзем у Ахалцыхе — сталіцу паўднёвага рэгіёна СамхеДжавахеція — і там пабачым. Ці яшчэ сёння адолеем дадатковых 50 кіламетраў у пячорны горад, ці знойдзем начлег і паедзем на экскурсію заўтра? Аднае размовы ў бусе хапіла, каб нас на месцы чакалі старыя «жыгулі». Сусед нашай спадарожніцы Вахтанг, аграном на пенсіі, не толькі звазіў нас у Вардзію, але і засяліў у вельмі прыемны гатэльчык, а па дарозе яшчэ нараіў прадаўцоў лакальнага віна. Тыя, у сваю чаргу, сталі мяне намаўляць на куплю дома з участкам зямлі...

Вардзію апісвае кожны турыстычны даведнік. Горадсховішча ў каньёне ракі Мтквары, на вышыні 1300 метраў над узроўнем мора, стаў будаваць пад канец ХІІ стагоддзя кароль Георгі ІІ, а закончыла яго дачка, каралева Тамара, пры якой Грузія перажыла пік сваёй магутнасці. Больш за тры тысячы выкаваных у скале памяшканняў, трынаццаць паверхаў, цэрквы і склады, тайныя пераходы і ўнікальная сістэма водазабеспячэння дазвалялі жыць там дваццаці тысячам чалавек. У час трывогі магло ў ім схавацца і тры разы больш. Горад у запланаванай форме не праіснаваў і ста гадоў, бо ўжо ў 1283 годзе дзве трэці яго знішчыў вялікі землятрус. А канчаткова абярнулі ў руіну персы ў ХVI стагоддзі. Але і тое, што засталося, вартае ўвагі. Можна па ім хадзіць гадзінамі, захапляцца як сярэднявечнай грузінскай інжынерыяй, так і навакольнымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF