Ніва № 50 (3266), 16 cнежня 2018 г.

Канец эпохі?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні амаль незаўважна прайшлі чарговыя ўгодкі віскулёўскіх пагадненняў. 27 гадоў таму на тэрыторыі Беларусі было падпісана пагадненне, якое ліквідавала Савецкі Саюз як геапалітычную рэальнасць. Пасля вельмі хутка прайшоў так званы „парад суверэнітэтаў” і, здавалася, старая эпоха незваротна зышла ў нябыт і наступіла новая эра. У Беларусі прыйшоў час нацыянальнага адраджэння і час не касметычнай гарбачоўскай перабудовы, а грунтоўнага пераўладкавання дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў. Так яно і было ў некаторай ступені. Аднак літаральна праз некалькі гадоў цяжкага, але паступальнага развіцця, пасля першых (і, як выявілася пазней, рэальна апошніх) прэзідэнцкіх выбараў 1994 года наступіў рэванш камуністычнапрарасейскіх сіл. Ён пацягнуў краіну назад у балота васальнай і амаль поўнай залежнасці фармальна суверэннай Беларусі ад Масквы.

Не лепшым чынам сітуацыя развівалася і ў бальшыні іншых савецкіх сацыялістычных рэспублік. З іх, бадай, адна маленькая Эстонія можа служыць выразным пазітыўным прыкладам. Гэтая краіна здолела правесці структурныя маштабныя рэформы і пабудаваць дзяржаву, якой можна калі не ганарыцца, то быць задаволенай. У гэтай дзяржаве пільнуюцца і нацыянальныя інтарэсы і не забыты маленькі чалавек працы. Той, хто хоча там працаваць, мае ўсе шанцы на годнае жыццё. У Латвіі і Літве куды больш складаней, але жыццё грамадзян у цэлым досыць годнае, там таксама функцыянуюць асноўныя механізмы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF