Ніва № 48 (3264), 2 cнежня 2018 г.

Без душы?

Міраслаў ГРЫКА

Нечакана памёр архімандрыт Гаўрыіл, мой, так сказаць, сусед з за ракі. Хацелася б перайсці кладачкай да скіта, умяшацца ў натоўп жалобнікаў, запаліць свечачку, паплакаць. А тут з’яўляюцца госці з далёкага Кракава, спяшаюцца ехаць далей, але маюць да мяне тэрміновую справу. І так зышлося... да наступнага дня. Трэба мне быць добрым гаспадаром да канца. І хацелася б быць і там, і там. І яшчэ ў іншым месцы. У той жа самы час. Дзесьці там у Польшчы, якраз у дзень смерці айца Гаўрыіла, селянін выараў з зямлі высокаэнергетычны кабель. Цуд, што не забіў яго электрашок. Аператар сеткі электраэнергіі мае намер спагнаць з ахвяры нейкія выдаткі на рамонт. Кабель павінен быць размешчаны як мінімум 80 сантыметраў пад зямлёй. Селянін праводзіў плыткае перадзімовае ўзворванне. Дык хто ж вінаваты? Для яго гэта пытанне асабістай шкоды. Для другога боку — прэстыжу. Хацелася б навочна праверыць, ці ў гэтай спрэчцы грамадзяніна з карпарацыяй звязанай з цяперашняй уладай перамогуць закон і справядлівасць.

У той жа час, калі ў скіце пасля заўпакойнай літургіі адпявалі архімандрыта, расійскія ваенныя караблі адкрылі агонь па ўкраінскіх караблях на Чорным моры. Гэта вам не пікнік! І адразу ж там хацелася б пратаптаць журналісцкія сляды. Ці Еўропа, а нават увесь свет сталі на мяжы вайны? Адкрыты канфлікт, па меншай меры на дадзены момант, не па думцы ані Пуціну, ані эканамічна няпоўнаўладнай Украіне — гэтак перакананы эксперты. Аднак той другі бок (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF