Ніва № 47 (3263), 25 лістапада 2018 г.

Юбілей вяртання незалежнасці

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Беластоку, так як і ў іншых польскіх гарадах, была ўрачыста адзначана сотая гадавіна абвяшчэння незалежнасці Польшчы. Спярша адбыліся малебны ў чатырох храмах, а затым агульная ўрачыстасць на Рынку Касцюшкі перад помнікам Юзафу Пілсудскаму.

Ужо ў пятніцу, 9 лістапада адбыўся малебен у мячэці пры Асяродку мусульманскай культуры ў Беластоку. З афіцыйных асоб прысутнічаў там прадстаўнік прэзідэнта Беластока. Былі таксама вайсковыя сцяганосцы. Спярша вядучая расказала пра ролю мусульман у Польшчы; адзін з іх ліку быў блізкім супрацоўнікам маршалка Пілсудскага. Пасля адбыўся ўласцівы малебен, спярша на мове Прарока, затым на польскай мове; адслужылі яго два імамы.

У нядзелю, 11 лістапада, з самай раніцы быў адслужаны малебен у беластоцкім СвятаМікалаеўскім саборы. З афіцыйных асоб былі падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі, падляшскі віцэмаршалак Мацей Жыўна, віцэпрэзідэнт Беластока Збігнеў Нікітаровіч, прадстаўнікі сілавых службаў. Сабралася таксама шмат народу, у царкве стала рабіцца цесна і пропаведзь слухаў я ўжо навонкі. Вось рэзюмэ яе:

Незалежнасць лёгка зразумее той, хто яе страціў. Яе брак можа адчуць таксама і той, хто сам ад яе адмовіўся. Найцяжэй зразумець яе тым, якія не перажылі зняволення, але якіх стан грамадскай незалежнасці з’яўляецца прыроднай нормай. З біблейскай перспектывы незалежнасць гэта адмова залежнасці ад іншых і дабравольнае крочанне за аўтарытэтам. Калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF