Ніва № 47 (3263), 25 лістапада 2018 г.

Творчы пошук

Віктар САЗОНАЎ

У сваім інтэрв’ю пасля адзначэння Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы, якое гэтым годам як заўсёды адбывалася ў апошнія выходныя кастрычніка, я сказаў што зараз застаецца чакаць пратаколаў і судоў, якія абавязкова будуць і да бабкі хадзіць не варта, каб гэта прадказаць. Так на Гарадзеншчыне ўжо традыцыйна заканчваецца кожны год — судамі над тымі, хто адважыўся ўшанаваць памяць сваіх нацыянальных герояў. І многія тады, пасля таго майго інтэрв’ю, нават папракнулі мяне. Асабліва тыя, хто быў на гэтым мерапрыемстве першы раз. Маўляў, адкуль гэта вядома, што будуць нас судзіць? Усё ж было прыстойна, нават вуліцу пераходзілі па пешаходных пераходах і выключна на зялёнае святло. І аніводнай заўвагі ніводзін прадстаўнік сілавых ведамстваў нікому не зрабіў.

А такія прадстаўнікі там былі, канешне ж, усё здымалі на відэакамеру і ледзь не ў аблічча кожнаму яе сунулі. Ну і кожны ведае, што святым абавязкам сілавіка ёсць у першую чаргу папярэдзіць прысутных, калі ў іх дзеяннях праглядваецца нейкае парушэнне грамадскага парадку. А з іх боку папярэджанняў не было нават паўнамёкам.

Ды і бывалыя ўдзельнікі гэтага мерапрыемства таксама выказвалі такую думку, што гэтым годам можа і не быць пераследу і карных вынікаў. Ну надта ж усё хораша і прыстойна выглядала, што вера ў справядлівасць пачала перамагаць багаты досвед. Чалавек заўсёды хоча верыць у лепшае.

Толькі і гэтым разам досвед паказаў сваю перавагу над марамі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF