Ніва № 46 (3262), 18 лістапада 2018 г.

Выстава рукадзелля ў Кляшчэлях

Аляксей МАРОЗ

У Цэнтры турызму і культуры «Гладышка» ў Кляшчэлях 4 лістапада адкрылася выстава «Гісторыя сатканая ніткай», якая паказвае перш за ўсё даўняе тканае, вышыванае і выкананае кручком рукадзелле. Пакрывалы, сурвэты, ручнікі, макаткі, палавікі і іншыя вырабы, выкананыя ў мінулым жыхарамі гмін Кляшчэлі, ДубічыЦаркоўныя і Мілейчычы, сабралі дырэктар Гарадскога асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях Малгажата Клімовіч з працаўнікамі. Часта перадавалі экспанаты дзеці і ўнукі майстроў па ткацтве і вышыўцы. У міжваенны і пасляваенны перыяды ў мнагадзетных сем’ях рукадзеллем займаліся амаль у кожнай хаце. Экспазіцыя даўняга рукадзелля, арганізаваная Гарадскім асяродкам культуры ў Кляшчэлях, была папоўнена экспанатамі, сабранымі Культурным аб’яднаннем «Паштоўка» з Палічнай і нешматлікімі вырабамі сучаснага рукадзелля.

— Гарадскі асяродак культуры ў Кляшчэлях дзейнічае таксама ў напрамку захавання мясцовых традыцый і культурнай спадчыны. Мы нядаўна пачалі рэалізаваць праект «Рэ_традыцыі», накіраваны на захаванне нашай спадчыны. На выставе экспануецца вельмі цікавае рукадзелле. На яго аснове варта пазнаёміцца з традыцыямі нашага рэгіёна. На экспазіцыі знаходзяцца даўнія тканыя вырабы і арыгінальныя ўзоры характэрныя для нашага рэгіёна, — сказала дырэктар асяродка культуры Малгажата Клімовіч падчас адкрыцця выставы.

У не так далёкім мінулым жанчыны яшчэ пралі на калаўротках, ткалі на кроснах, вышывалі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF