Ніва № 44 (3260), 4 лістапада 2018 г.

Паводле селядца

Міраслаў ГРЫКА

Селядзец да селядца не мае нічога, але ў туманнай хмары, якой з’яўляецца касяк селядцоў, цяжка прабіцца да найлепшых жыраванняў. Не кожнаму трапіцца тлусты планктон палітычнай карупцыі, тыя і іншыя 500плюс. Большасці прыходзіцца здавольвацца менш мясістай ежай абяцанак — таннымі кватэрамі для маладых, працай для ўсіх, бясплатнымі лекамі для пажылых, бясплатнай адукацыяй, саманацыянальным гонарам, Вялікай Польшчай, przedmurzem i zamurzem і для паганства, і для ажыўленага ў Расіі новацарскага самадзяржаўя, і для свецкага, гендарнага і распуснага, гнілога Захаду. І для ўсёй «сволачы», якая ні з польскага пана, ні хама ўзяліся невядома адкуль і калі. Іншая справа, што цяпер пана днём з агнём шукаць.

Так, гэта няпроста! Часам даводзіцца моцна навіляцца хвастом, каб выжыць... Можа так да наступнага дня выплаты, але да наступных выбараў — напэўна. Таму што тады яны кідаюць без шкадавання абяцаннямі корму. Толькі ты еж і пляскай ад шчасця! Братэрства тунцоў і селядцоў затым расцвітае. Але да часу. Тунец мае свой апетыт. Акрамя таго, касяк з’яўляецца ўсёабдымным органам. Урэжаш з яго трохі, а ён увесь у крыві. Урэжаш больш — проста хлюстае крывёй. Не пераробіш яго на асобныя тушкі. Ён цэласць і ўвесь будзе сыходзіць крывёй. Ну, хіба што ўвесь касяк парэзаць у колцы і ўціснуць у банку, адначасова. Як гэта зрабіў Гітлер, як спрабаваў Сталін. Аб чым марыць не адзін палітычны тунец. Толькі што немцы гэта не селядцы. Гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF