Ніва № 44 (3260), 4 лістапада 2018 г.

Уладзіслаў Петрук: 45 гадоў з пяром, іголкай, рысікам і алоўкам

Міра ЛУКША

Багаты архіў графікі Уладзіслава Петрука, выкананай тушшу і пяром, з’яўляецца адной з найбуйнейшых калекцый мастацкай дакументацыі архітэктуры і прыроды Падляшша. Шмат аб’ектаў, якія захаваў на сваіх малюнках, ужо не існуе. Захапляючыся знікаючым краявідам драўлянай архітэктуры, дойлідствам вёсак і мястэчак, прыродаю рэгіёна, Уладзіслаў Петрук паказвае мінулае, сучаснае, дух шматкультурнасці — касцёлы, цэрквы, сінагогі і мячэці — Падляшша. Характэрная рыса — дэталь. Добрая кампазіцыя, выразнасць першага і смелае развіццё далейшых планаў, а таксама небывалае ўменне прадстаўляць розныя матэрыялы пры дапамозе сціплай прылады — пяра. Так пішуць пра яго крытыкі і захопленыя гледачы. Сотні малюнкаў у часопісах, дзясяткі праектаў вокладак і некалькі багатых альбомаў з карцінамі. Крытыкі адзначаюць, што гэта феномен не толькі ў краёвым маштабе. З захаплення драўлянай архітэктурай, архітэктурай вёскі і мястэчак, роднай прыродай, яго графікі паказваюць мінулае, цяперашні час, яго прыгажосць і дух полікультурнасці Падляшша.

Адзін з найбольш вядомых падляшскіх мастакоў Уладзіслаў Петрук, у кампаніі сяброў, сям’і, настаўнікаў адзначыў саракапяцігоддзе творчасці ў вялікай выставачанй зале ў «Падляшскай ксёнжніцы» па вуліцы Складоўскай, 14 а ў Беластоку, з віншаваннямі таксама маршалкаў Падляшскага сейміка.

Уладзіслаў Петрук нарадзіўся ў 1952 годзе ў Наройках непадалёк Драгічына, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF