Ніва № 43 (3259), 28 кастрычніка 2018 г.

Голас на Міруню!

Міраслаў ГРЫКА

Не вагаючыся, я б аддаў свой голас на Міруню Л... Калі б была кандыдаткай у самаўрадавых выбарах! У Сейм або Сенат таксама. І не толькі таму, што адорваю яе дружбай і павагай. Прытым гэта падляшучка з плоці і крыві, а яе незвычайная фантазія спраўна ідзе з прыроджанай развагай і розумам. Я прагаласаваў бы за яе ў першую чаргу таму, што яна прыстойны чалавек. Тым не менш, мы павінны прызнаць, што ў эпоху постмадэрну, калі такія паняцці, як ісціна, закон, дабрыня ці справядлівасць цалкам семантычна заблытаныя, чалавечая прыстойнасць па меншай меры спрэчная. Я настойваю на тым, каб яе зразумець у традыцыйны спосаб. Для мяне «Так» мае значыць так, а «Не» — проста не. А калі глядзіш, то бачыш, а калі слухаеш, то чуеш. Але хутчэй яна бэльку з уласнага вока выкалупае, чым папракне ў абыякой сцябліне ў воку бліжняга свайго. О, такая Міруня. Толькі што ў яе ёсць істотны недахоп. Міруня — паэтка! Дадам, што знакамітая. Але... як яе паэзія маецца да выбараў? Маецца! Усё залежыць ад таго, якім інспіруемся паняццем дзяржавы — ідэалістычным, антычнаплатанічным, ці сучасным, індывідуалістычным па духу Дэкарта. Калі першым, дык не дай Бог галасаваць на паэтаў. Калі другім, то няма значэння, хто чым займаецца.

Платон, не грашыўшы любоўю да афінскай дэмакратыі, у якой вырастаў, з паэтамі не лічыўся. Ці больш прама: лічыў іх дзяржаўнымі шкоднікамі. У ідэальнай дзяржаве, пра якую марыў, усе аспекты жыцця павінны быць падпарадкаваныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF