Ніва № 22 (3238), 3 чэрвеня 2018 г.

«Белавежа» жыве словам

Уршуля ШУБЗДА

Пра значэнне слова, чытальніцтва ды феномен Літаратурнага аб’яднання «Белавежа» з яго старшынёю Янам Чыквіным размаўляе Уршуля Шубзда.

— Першапачаткова «Белавежа» была літаратурнамастацкім аб’яднаннем. Сярод заснавальнікаў былі і мастакі.

— Так было на самым пачатку. Магчыма гэта быў ухіл у бок Яшы Бурша, які быў жывапісцам. Ён не скрываў гэтага перад нікім, адкрыта гаварыў, што ён займаецца і малярствам, і паэзіяй. Тут, у Беластоку, былі жывапісцы, якія былі нефармальна, так як і ўсе «белавежцы» ніколі не мелі таго, што называецца легітымацыяй. Членскіх білетаў не было. Хто хоча прыходзіць, маніфестуе сябе як саўдзельнік творчай літаратурнамастацкай групы. Гэта было вельмі карысна, вельмі натуральна, што маладыя людзі адгукаліся на заклік Валкавыцкага: прыходзьце, маніфестуйце свае творчыя здольнасці. І таму так было, што на пачатку былі і мастакі ў групе «белавежцаў».

— Яша Бурш паходзіў з Беларусі, але гэта беларусы Падляшша стваралі аб’яднанне «Белавежа»?

— Несумненна. Увогуле літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» ўзнікла як арганізацыя беларусаў Польшчы. Пасля вайны, яшчэ і ў першай палове 50х гадоў, рэпатрыянты вярталіся з Беларусі, падаваліся палякамі, але папольску не гаварылі. Тым не менш на Беласточчыне беларусаў было шмат і гэта ў 50х гадах давала магчымасць стварыць беларускую літаратурную арганізацыю ў Польшчы. Хоць не было статуту ніякага, не было рэгламенту хто як мае пісаць... (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF