Ніва № 52 (3059), 28 снежня 2014 г.

Украіна ў цяні вайны (14)

Ганна КАНДРАЦЮК

На першы погляд горад Мукачава здаваўся скамунікаваным па-еўрапейску горадам. Непасрэдна на аўтобусе можна дабрацца ў славацкія Кошыцы і Міхалоўцы, у венгерскі Ньірэдзьхаза (Nyíregyháza) і ў польскі Валовец. Апошняя звестка падалася загадкавай, паколькі вядомасць гэтай мясціны хутчэй за ўсё мае літаратурны характар, то-бок, расславіў яе славуты пісьменнік Анджэй Стасюк і яго выдавецтва Czarne. Аўтобуснае спалучэнне таксама аказалася больш „літаратурным”, чым рэальным. Спачатку мы загарэліся, каб ехаць адразу праз Славакію ў Валовец, аднак на вакзале ніхто не ўмеў сказаць калі будзе адпраўляцца аўтобус. Замест інфармацыі мы пачулі нешта накшталт:

— Ад’едзе, калі прыйдзе на гэта час!

Сказаць, што на аўтавакзале ў Мукачаве панавала славянская разлезласць, было б недарэчнасцю і яўнай ігнаранцыяй. Калі мы злезлі з аўтобуса, нас адразу акружылі дзелавыя дзядзькі і цёткі з адным пытаннем:

— Ці ёсць у вас долары?

Хоць у публічнай прасторы ўкраінцы дэманстравалі спакой і зразуменне для коштаў і патрат звязаных з вайной, у наваколлі банкаў і абменнікаў валюты прыкмячалася нешта накшталт псіхалагічнай ліхаманкі. Усе хацелі памяняць грыўны, якія падалі літаральна з дня на дзень. У першы дзень нашай пабыўкі долар каштаваў адзінаццаць тысяч грывень, цягам наступных пяці дзён ён падаражэў на тры тысячы. Гасіць пажар на валютным рынку ўзяўся сам прэм’ер-міністр Яцанюк, які апанаваным тонам паўтараў па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF