Ніва № 52 (3059), 28 снежня 2014 г.

Смакі дзяцінства

Іаанна Чабан

За медыямі Іаланта Гудалеўская не прападае. У свой час надта імі расчаравалася. Гэта яе першае інтэрв’ю ў новым тэрміне паўнамоцтваў на пасадзе бургамістра Крынак.

Іаланта — адна з дзвюх жанчын-бургамістраў у Сакольскім павеце. Па прафесіі настаўніца матэматыкі і інфарматыкі, а пры сваім папярэдніку Багуславе Панасюку працавала ў крынскім прадшколлі.

— Дазвольце павіншаваць Вас з выбарчай перамогай! Ці лічыце, што Вашыя мары збыліся?

— Я з дзяцінства хацела стаць настаўніцай. Усе мае думкі і гульні былі звязаны менавіта са школай і адукацыяй. Так і атрымалася. Гэта ў асноўным заслуга старэйшай на некалькі гадоў сяброўкі, якая заўсёды верыла ў мае настаўніцкія схільнасці і пераконвала, што няма на свеце лепшай прафесіі. Са школай, у маім выпадку, звязаны выключна пазітыўныя асацыяцыі. Ніколі не адчувала я цяжкасцей ні з вучобай, ні з настаўнікамі. Гэта тычыцца маёй усёй адукацыйнай дарогі. Са школьных «вывядовак» мой бацька заўсёды вяртаўся гордым і шчаслівым. Ведаю, што бываюць канфлікты паміж вучнямі і настаўнікамі, але віна заўсёды ляжыць па абодвух баках. Мне асабіста проста пашанцавала.

— Якой была Ваша бацькоўская хата?

— Я нарадзілася 50 гадоў таму ў вёсцы Любешчы пад Браньскам. Бацькі працавалі на невялікай гаспадарцы. Апрача мяне выхавалі яшчэ тры мае сястры і брата які, на жаль, памёр. Бацькі таксама ўжо адышлі. Па-мойму, яны былі вельмі добрымі бацькамі, — мая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF