Ніва № 52 (3059), 28 снежня 2014 г.

Успамін цёткі Надзі

Успамінае 91-гадовая Надзея Сахарчук, жыхарка вёскі Маліннікі Арлянскай гміны.

— Нарадзілася я ў 1923 годзе ў Пашкоўшчыне. Бацькамі былі Яўфім Цэтра і Сафія з роду Рэцька. Дзедкамі па бацьку былі Раман і Антаніна з Кашалёў, па матулі — Рыгор і Антаніна. У дзевяць гадоў Яўхіму памёр бацька, наш дзядуля Раман. Бацька падрастаў пры матулі. У яго былі тры браты: Сцяпан, Міхась і Даніла. Яўфім быў самы малодшы. Браты жанатыя. У 1915 годзе, як набліжаўся нямецкі фронт, дык бацюшка ў царкве казаў:

— Уцякайце... Германец падходзіць... Людзей казніць...

Бацьку тады было пад васямнаццаць. Збіраўся жаніцца з Сафіяй. У Пашкоўшчыне лічылі іх парай. Сафія з бацькамі ў бежанства падаліся з першымі ўцекачамі. Татуль паехаў следам шукаць нарачонай. Выязджаў з матуляю і старэйшымі братамі, ды Сцяпанам і Харытонам Стасюкамі. У Харытона было двое дзетак: Іван і Сімка. Пашкоўшчына апусцела. Засталіся тры сям’і. Дабраліся яны да Пінскіх балот. Дарога грузкая, дрыгвяністая. Коні западалі ў балота. Памерла бабуля Антаніна, бацькава маці. Там і пахавалі.

Прыстань знайшлі ў вёсцы Грузкое Канатопскага раёна Сумскай вобласці. Сяло вялікае, з царквою і поштай. Непадалёк была чыгуначная станцыя. Бацька ўладкаваўся на працу сторажам у мясцовага садоўніка. Гаспадары былі багатымі. Мелі вялікі дом. Шыкарна апраналіся. Вопратку і бялізну шылі самі. Бялізна заўжды была чысценькая і акуратна выкачана. Брудную ўкідалі ў драўляную кадзь, затым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF