Ніва № 52 (3059), 28 снежня 2014 г.

Паўз Бобру

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Парадоксы, здавалася б, здараюцца не ў нас, а ў нейкіх экзатычных закавулках нашай планеты. Але і нашы справы не лыкам шыты ў гэтым плане. Вось, для прыкладу, цэны чыгуначных білетаў могуць задзівіць карыстальніка паездак цягнікамі. Я ўжо быў нейкі час таму пісаў пра значна таннейшы білет у далейшыя ад Беластока Монькі, чым у бліжэйшы чыгуначны прыпынак Кнышын. Але ж вось цалкам нядаўна выбраўся я ў падарожжа цягніком у Астроўе, што на чыгуначнай лініі між Дубровай і Аўгуставам. У білетнай касе пацікавіўся я, ці ў Аўгустаў будзе танней, чым у тое Астроўе. І даведаўся, што яшчэ танней у Сувалкі, якія па вельмі спрошчаным рахунку ў два разы далей за Астроўе...

Астроўе зараз за Бобрай, яшчэ на старой чыгуначнай лініі, што злучала колішнія губернскія Гродна і Сувалкі. Ці ў той „губернскі” час быў там прыпынак, не ўмею здагадацца, бо ж і станцыйны будынак у Астроўі не такі элегантны, якія ставілі ў царскі час — пастаўлены ён пасля пракаціўшыхся сюдою сусветных войнаў. Бо ж тут, на Бобры, так у час Першай, як і ў час Другой сусветных войнаў былі ладжаны стратэгічныя лініі абароны. У савецкі час уздоўж менавіта левага ўзбярэжжа Бобры былі ўзведзены фартыфікацыі лініі Молатава; пабачыць менавіта тыя ўмацаванні і выбраўся я ў тое далекаватае старонне.

Са станцыі Астроўе дарожны інфарматар паказвае, што ў Дуброву адтуль дванаццаць кіламетраў. Ад станцыі да рэчкі каля кіламетра. На дарозе захаваўся стары, вузкі брукаваны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF