Ніва № 52 (3059), 28 снежня 2014 г.

Рэжысёр з арлянскай сям’і

Інтэрв’ю з Тамашом Ляшчынскім, рэжысёрам, які рыхтуе ў беластоцкім Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі прэм’еру п’есы Майкла Фрэйна «Чаго не відаць».

Мацей Халадоўскі: — Прабач за гэтае пытанне на ўступе, але з якіх Ты Ляшчынскіх, бо я чуў, што?...

Тамаш Ляшчынскі: — ... Тых з Орлі. Мой бацька — Багдан Ляшчынскі. Адзін з маіх дзядзькоў — Юры Ляшчынскі, журналіст, праграмны дырэктар Радыё Рацыя. Другі — гэта Васіль Ляшчынскі, былы дырэктар Комплексу школ з дадатковай навукай беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім. А, напрыклад, сваяком маіх дзядзькоў і бацькі быў кінематаграфіст Мікалай Нестаровіч, гэта па іх маме.

— Ці Твая беларускасць нейкім чынам дапамагала ці замінала на шляху ў вялікі свет мастацтва?

— Не дапамагала, і не перашкаджала. Мне 34 гады, і толькі цяпер я заўважыў (гэта сумна, але, верагодна), што беларусы, якія жылі вакол Беластока і даставаліся сюды, адціналіся ад сваёй беларушчыны, у першую чаргу ад мовы. Я сам разумею беларускую мову, але штодзень ёю не карыстаюся. Вядома, калі б ужо мусіў, дык гаварыў бы. Я проста не мушу карыстацца ёю кожны дзень. Я збіраюся ехаць у Беларусь, буду там ставіць спектакль на беларускай мове, дык прыгадаю сабе мову. Я ва ўсіх вядомых мне беларусаў заўважыў, не толькі ў сябе, што момант пераезду ў горад быў таксама момантам парвання з мовай. Вядома, я кажу не пра ўсіх беларусаў. Ведаю многіх такіх, хто парваў з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF