Ніва № 52 (3059), 28 снежня 2014 г.

Вечная „Папуша”

Іаанна ЧАБАН

— Гэтая роля застанецца за мною назаўсёды, — гаворыць Йовіта Буднік — фільмавая Папуша. Год і месяц пасля прэм’еры кінафільма „Папуша” Іаанны Кос-Краўзэ і Кшыштафа Краўзэ завандравала ў Майстэрню фільма, гуку і фатаграфіі ў Міхалове. Да ўдзелу ў гэтым асаблівым мерапрыемстве дырэктар Майстэрні Тамаш Вісьнеўскі запрасіў, між іншым, выканаўцу галоўнай ролі Йовіту Буднік і лепшага беластоцкага фільмавага крытыка Адама Радзішэўскага.

Йовіту, у нейкім сэнсе, таксама можна назваць беластоцкай. У падміхалоўскай Новай Волі нарадзіўся яе муж, тут таксама пражываюць цесці Дарота і Уладзімір Буднікі. Продкі актрысы з дому Мёндлікоўскай выводзяцца з Сувальшчыны.

Хаця 41-гадовая Йовіта не мае акцёрскага дыплома, на яе рахунку ўжо шмат роляў у кіна- і телепрадукцыях. У дванаццаць гадоў дэбютавала ў фільме Радаслава Піваварскага „Любоўнікі маёй мамы”. У 1988-1990 гадах сыграла Марту ў першай польскай тэленавеле „У лабірынце”. Не выступае надта часта, але надоўга застаецца ў памяці гледачоў. Так было са спецыяльна для яе напісаным сцэнарыем „Плошча Збавіцеля” аўтарства Кшыштафа Краўзэ і Іаанны Кос-Краўзэ. Той фільм на 31. Фестывалі польскіх мастацкіх фільмаў прынёс ёй „Залатыя львы” і Польскую фільмавую ўзнагароду „Арлы” за першапланавую жаночую ролю.

Роля Папушы — першай цыганскай паэтэсы, творчасць якой дачакалася польскага перакладу, пакуль застаецца неўзнагароджанай. Сам фільм таксама афіцыйна больш прызнаны ў свеце, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF