Ніва № 52 (3059), 28 снежня 2014 г.

Гміна Гайнаўка мае шанц амаладзіцца

Размова з новаабранай войт Гайнаўскай гміны Люцынай СмактуновІЧ, якая з 4 снежня стала выконваць свае абавязкі.

— Віншуем Вас з выбарам на пасаду войта Гайнаўскай гміны, дзе ажно 5 асоб старалася за гэтае крэсла. Вы атрымалі самую вялікую падтрымку выбаршчыкаў у час першага галасавання і каля 65% падтрымкі ў другім туры. Як Вы стараліся пераканаць да сябе выбаршчыкаў?

— Я звярнулася да выбаршчыкаў з праграмай супрацоўніцтва з усім грамадствам гміны. Вялікія інвестыцыі былі рэалізаваны ў частцы нашай гміны і хачу іх працягваць на астатняй тэрыторыі, каб збалансаваць развіццё ўсёй гміны. Апрача вялікіх інвестыцый, у гміне трэба пастаянна афармляць розныя меншыя справы, важныя для мясцовага насельніцтва. Спатыкаючыся з выбаршчыкамі па вёсках, я пытала ў людзей пра найважнейшыя для іх справы і маю намер рэалізаваць іх прапановы. Напрыклад, у нашай гміне стаяць запушчаныя святліцы і трэба будзе іх адрамантаваць. Спачатку трэба будзе дакончыць распачатыя інвестыцыі, а пасля — хадайнічаць за сродкі на новыя, мадэрнізаваць дарогі, будаваць каналізацыю.

— Раней у Вашай гміне рэалізавалася многа інвестыцый, на якія выдаткоўваліся вонкавыя сродкі, з падтрымкай гмінных сродкаў і крэдытаў. Якая задоўжанасць гміны?

— У нашай гміне рэалізаваліся многія інвестыцыі і таму задоўжанасць гміны вялікая. Мы не плануем рэалізаваць новых вялікіх інвестыцый у наступным годзе, бо трэба будзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF