Ніва № 52 (3059), 28 снежня 2014 г.

XVII Бязмежжа — цуд на месцы

Міра ЛУКША

Ад гадоў 12, 13, 14 снежня стала традыцыйнай датай праводжанага літаратурнага семінара „Бязмежжа”, які ўжо ад некалькіх гадоў знайшоў месца ў Новым Ляўкове, на хутары Лазовае. Сёлета — у сямнаццаты раз сабралася міжнародная кампанія літаратараў, перакладчыкаў, бардаў, выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў кніг, мастакоў, журналістаў — творцаў культуры, якая не мае межаў. Асновай семінара з’яўляюцца літаратурныя чытанні і прэзентацыі, між іншым літаратурна-мастацкага рэпартажу на Беларускім Радыё Рацыя, тэлефільмаў ці „ніўскага” рэпартажу Ганны Кандрацюк. Героямі з’яўляюцца людзі і месцы, якія сваім талентам увекавечваюць аўтары. І няма тут паміж намі мяжы, хаця яна ёсць — за поясам раллі, за калючым дротам, за пагранпераходам паміж не толькі Польшчай і Беларуссю, але і Еўрасаюзам ды спадчыннікамі Савецкага Саюза.

— Я не адчуваю, што паміж намі ёсць мяжа. Галоўнае заўсёды — наяўнасць крыніцы энергіі, — сцвердзіў Сяргей Дубавец, пісьменнік з Мінска, які на гэтым семінары паявіўся — урэшце! — упершыню.

— За гэтыя сямнаццаць гадоў шмат чаго добрага дзеецца вакол „Бязмежжа”, — прывітаў сабраную групу ўдзельнікаў з 22 асоб адзін з арганізатараў семінара і яго заснавальнік, старшыня Беларускага саюза, галоўны рэдактар „Нівы” і старшыня Управы Радыё Рацыя Яўген Вапа. — Чаканне „Бязмежжа” гэта больш чым чакаць цуду, які здзяйсняецца. Сёлетняе «Бязмежжа» паказвае, што духоўнае, прыгожае, эстэтычнае слова можа быць не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF