Ніва № 52 (3059), 28 снежня 2014 г.

Беларусь у парламенце

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пры канцы года, вядома, час падводзіць вынікі. Калі думаю пра мінаючы год, прыходзяць мне на думку дзве важныя падзеі звязаныя з Беларуссю, якія адбыліся ў снежні ў польскім парламенце. У рамках святкавання Міжнароднага дня правоў чалавека 10 снежня ў Сенаце былы палітвязень, старшыня беларускага Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Упаўнаважанага па правах чалавека імя Паўла Владковіца і сенацкі медаль, якім узнагароджваюць «абаронцаў асноўных правоў і грамадзянскіх свабодаў». У прысутнасці прадстаўнікоў Канцылярыі прэзідэнта і прэм’ер-міністр, амбудсменка Ірэна Ліповіч (якая ўручыла яму ўзнагароду) сказала, што прэмія з’яўляецца «выразам ушанавання чалавека, які штодня плаціць высокую цану за свае перакананні». Старшыня сеймавай камісіі па замежных справах Роберт Тышкевіч у лаўдацыі ў яго гонар падкрэсліў, што Алесь Бяляцкі «гэта твар жыхароў гэтай краіны, імкнуўшыхся да дэмакратыі і асноўных правоў чалавека». Лаўрэат падзякаваў за праяўленую салідарнасць з Беларуссю і рэальную дапамогу Польшчы, перш за ўсё за падтрымку беларускіх няўрадавых арганізацый і незалежных сродкаў масавай інфармацыі, такіх як партал charter97.org, Радыё Рацыя і тэлеканал «Белсат». Пасля парталу charter97.org сказаў:

— Вядома, гэтая ўзнагарода не толькі мая асабістая заслуга. Гэтае дасягненне з’яўляецца важным для ўсіх беларускіх дзеячаў і грамадзянскай супольнасці. Гэтая ўзнагарода даказвае, што Польшча (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF